80 гадоў вызвалення Беларусі

Вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Сад надзеі"

27.04.2024

 

26.04.2024г. вучні Валеўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Сад надзеі". Акцыя прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сад - сімвал жыцця. Пасадзіць дрэва і за ім даглядаць - гэта выдатная магчымасць пакінуць свой след у гісторыі школы і роднага краю. Кожнае пасаджанае дрэва злучае цяперашнія і будучыя пакаленні вечна, якая жыве памяццю аб гераічных продках.

свернуть

Закрэўская Алена Уладзіміраўна

25.04.2024

25.04.2024г. у рамках 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, старшыня Валеўскага сельскага савета Піваварчык Д.В., дырэктар Валеўскай сярэдняй школы Падліпскі А.В, намеснік дырэктара па ВР Федасюк А.А. і вучні школы, наведалі малалетнюю вузніцу Закрэўскую Алену Уладзіміраўну, якая пражывае ў в. Новыя Ганчары Навагрудскага раёна. У сваім інтэрв'ю Алена Уладзіміраўна расказала пра лагеры смерці, у якіх ёй давялося выжываць некалькі гадоў, а таксама пра тыя страшныя падзеі, якія там адбываліся.

photo_4_2024-04-25_17-44-36photo_1_2024-04-25_17-44-36photo_2_2024-04-25_17-44-36photo_3_2024-04-25_17-44-36

свернуть

Напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў валанцёры атрада “Данко” прынялі ўдзел у акцыі “Помнік”

19.04.2024

19.04.2024 г. напярэдадні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў валанцёры атрада “Данко” дзяржаўнай установы адукацыі “Валеўская сярэдняя школа” прынялі ўдзел у акцыі “Помнік”. Яны навялі парадак ля помнікаў у в.Кудавічы, в.Ятра, в. Тулічава, прыбралі прылеглую тэрыторыю ад пустазелля, ачысцілі надмогільные збудаванні і дарожкі ад моху і расліннасці, выканалі пабел прыступак. Добраўпарадкаванне памятнага месца - гэта тая малая частка нашых спраў, з дапамогай якіх мы выказваем сваю падзяку ўсім тым, хто пакінуў сваё жыццё дзеля мірнага неба ў будучыні. І наша галоўная задача - як мага даўжэй пранесці гэтую памяць праз гады. Будзем вечна памятаць і шанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і свабоду.

photo_1_2024-04-19_17-17-43photo_2_2024-04-19_17-17-43photo_3_2024-04-19_17-17-43photo_4_2024-04-19_17-17-43photo_5_2024-04-19_17-17-43photo_7_2024-04-19_17-17-43photo_8_2024-04-19_17-17-43photo_9_2024-04-19_17-17-43photo_10_2024-04-19_17-17-43photo_11_2024-04-19_17-17-43photo_12_2024-04-19_17-17-43photo_13_2024-04-19_17-17-43photo_14_2024-04-19_17-17-43photo_15_2024-04-19_17-17-43photo_16_2024-04-19_17-17-43photo_17_2024-04-19_17-17-43photo_18_2024-04-19_17-17-43photo_19_2024-04-19_17-17-43photo_20_2024-04-19_17-17-43

свернуть