Тыдзень здаровага харчавання

У перыяд з 08.04.2024 па 12.04.2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Валеўская сярэдняя школа" праходзіць "Тыдзень здаровага харчавання".

Мэтай якога з'яўляецца павышэння ўзроўню інфармаванасці бацькоў аб прынцыпах арганізацыі гарачага харчавання ва ўстанове адукацыі, прапаганды здаровага харчавання сярод дзяцей і іх бацькоў, фарміравання ў вучняў культуры харчавання.

Анкета для вучняў па здароваму харчаванню

свернуть

Анкетаванне ў рамках "Тыдня здаровага харчавання"

08.04.2024

Здаровае харчаванне – шлях да выдатных ведаў! - з такім дэвізам пачаўся "Тыдзень здаровага харчавання" ў Валеўскай сярэдняй школе. Вучні прайшлі анкетаванне створанае спецыяльна для таго, каб вызначыць іх стаўленне да здаровага харчавання. На шчасце анкетаванне паказала, што дзеці ядуць правільную і карысную ежу і ведаюць наколькі гэта важна.

свернуть

Інфармацыйная гадзіна пад яскравай назвай "Правильно питайся - здоровья набирайся" для вучняў 1 класа ў рамках "Тыдня здаровага харчавання"

08.04.2024

У рамках тыдня здаровага харчавання, 8 красавіка, у 1 класе прайшла інфармацыйная гадзіна пад яскравай назвай "Правильно питайся - здоровья набирайся". Самыя маленькія школьнікі па-даросламу разважалі аб правілах здаровага ладу жыця, аб здаровай і шкоднай ежы, прыводзілі прыклады з асабістага вопыту. Дэвізам дзіцячых зносін былі абраны наступныя выказванні: "Здароўе даражэй за багацце", "Здаровы я, здаровая краіна!".
Першакласнікі сталі вельмі актыўнімі ўдзельнікамі дзелавых гульняў,
"Скажи мне, что ты ешь, и я скажу, чем ты болеешь", "Прежде чем за стол мне сесть, я подумаю, что съесть" і з задавальненнем прымалі на сябе ролі доктара і пацыента, повара і наведвальніка кафэ. Асабліва хвалюючым для дзяцей стала пытанне аб карысных дэсертах і салодкіх прысмаках і таму, кожны палічыў вельмі карысным для сябе атрыманы ў ходзе гульні рацэпт дамашніх глазіраваных сыркоў, якія вельмі любяць дзеці.
Прадоўжыўся занятак экскурсіяй на школьны харчблок, знаёмствам з параканвектаматам і прынцыпам яго работы. Увага дзяцей была звернута на карысць і збалансаванасць стравай, якія прапанующа у школьнай сталовай і важнасць менавіта гарачага харчавання на працягу дня для растучага дзіцячага арганізма.
У выніку вучні зрабілі выснову аб тым, што патребна заусёды, у любым выпадку, рабіць выбар на карысць здароўя і цаніць самы дарагі скарб для кожнага чалавека - сваё жыцце.

свернуть

Давайте запомним, друзья, навсегда – Здоровой должна быть наша еда!

09.04.2024

У рамках "Тыдня здаровага харчавання" вучні 10 класа разам з настаўнікам адказным за харчаванне распрацавалі і стварылі лэпбук "Харчаванне і здароўе" для афармлення кутка харчавання ў школьнай сталовай. Цяпер пакуль дзіця чакае свайго аднакласніка пасля сняданку ці абеду ў школьнай сталовай, яно можа паглядзець лэпбук, акунуцца ў свет вітамінаў і правільных прадуктаў, а таксама пагуляць з элементамі на ліпучках.

свернуть

У рамках " Тыдня здаровага харчавання" у 2 класе прайшла класная гадзіна " Вітаміны - нашы сябры"

09.04.2024

У рамках " Тыдня  здаровага харчавання" у 2 класе прайшла класная гадзіна " Вітаміны - нашы сябры".Мэта: сфарміраваць прадстаўленне вучняў аб вітамінах, іх разнастайнасці і карысці для арганізма чалавека; выхаванне культуры правільнага харчавання; развіццё навыкаў здаровага ладу жыцця. Другакласнікі шмат разважалі пра карысць вітамінаў,адгадалі загадкі,рэкламіравалі самыя карысныя прадукты харчавання.Цікава прайшла інсцэніроўка верша " Спрэчка агародніны".Усім класам вызначылі ,якая агародніна патрэбна для прыгатавання вітаміннага салата. Другакласнікі склалі для сябе залатыя правілы харчавання і прыйшлі да высновы: Правільнае харчаванне - залог здаровага арганізма!

свернуть

Інфармацыйна - практычны занятак "Правільнае харчаванне - шлях да здароўя" ў рамках"Тыдня здаровага харчавання" для вучняў 11 класа

10.04.2024

У першай палове занятка ў фокусе абмеркавання вучняў былі наступныя паняцці: "здароўе ", "правільнае харчаванне", "фаст-фуд ", "рацыён здаровага чалавека ", "дыеты", "піраміда здаровага харчавання ", "вітаміны і здароўе " і інш.
У другой палове занятка вучні прыгатавалі і пачаставаліся лёгкім,здаровым,
вітамінным дэсертам.
У ходзе інфармацыйная - практычнага занятка вучні адпрацавалі навык выбара правільнай прадукцыі і пераканаліся ў неабходнасці прытрымлівацца прынцыпаў здаровага харчавання.

свернуть

Класная гадзіна на тэму "Правільнае харчаванне - залог здароўя" для вучняй 8 класа

10.04.2024

10 красавіка ў 8 класе прайшла класная гадзіна на тэму "Правільнае харчаванне - залог здароўя" з мэтай паглыбіць уяўленні дзяцей аб рацыянальным харчаванні, фарміраванні пазітыўнай ацэнкі здаровага ладу жыцця. Для дзяцей была створана правакацыйная сітуацыя "Закажы страву", дзе дзеці выбіралі стравы ў кафэ. Хлопцы клюнулі на правакацыю і выбралі прадукты несумяшчальныя з ЗЛЖ. Пасля прайшла міні-лекцыя пра шкодныя і карысныя прадукты, дзе дзеці размеркавалі прадукты па групах. Навучэнцы падзяліліся сваімі карыснымі рэцэптамі. Прыйшлі да высновы, што няма нічога страшней за сасіскі ў цесце ў спалучэнні з колай. Вызначылі для сябе, што рэжым харчавання і правільныя прадукты - найважнейшыя ўмовы здаровага ладу жыцця.

свернуть

10 красавіка ў 3 класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Космас – наш! з Марынай Васілеўскай!”

10.04.2024

З даўніх часоў свет планет і зорак прыцягваў да сябе ўвагу людзей, вабіў іх сваёй таямнічасцю і прыгажосцю. Ніколі не забудзе чалавецтва дзень 12 красавіка 1961 года, калі Юрый Гагарын першым у свеце адкрыў дарогу ў космас. Пабывалі ў космасе і нашы беларускія касманаўты. З відэарэрпартажа трэцякласнікі даведаліся, што знамянальным для нашай суверэннай Беларусі стаў дзень 23 сакавіка 2024,  калі першая беларуская жанчына зрабіла свой смелы крок у космас і, правёўшы там 14 сутак, вярнулася на сваю родную Зямлю.

Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў аб асваенні касмічнай прасторы і ролі беларускіх касманаўтаў у правядзенні касмічных даследаванняў. Таксама навучэнцы пазнаёміліся  з гісторыяй асваення космасу, гісторыяй касманаўтыкі, прафесіяй касманаўта, аб чым пастараліся перадаць у сваіх малюнках і нават скульптурных кампазіцыях, што садзейнічала выхаванню пачуцця гонару за сваіх суайчыннікаў, пачуцця патрыятызму.

свернуть