Аздараўленчы лагер "Нашчадкі"

з 25 сакавіка па 30 сакавіка 2024 года

Дырэктар лагера Адашкевіч Іна Мікалаеўна

1 ДЗЕНЬ

25.03.2024

     Ва ўстанове адукацыі гасцінна расчыніў дзверы профільны патрыятычны і духоўна-маральны аздараўленчы лагер "Нашчадкі" . Яго мэта: стварыць спрыяльныя ўмовы для ўмацавання здароўя і арганізацыі вольнага часу навучэнцаў, фарміраванне высокіх патрыятычных пачуццяў, знаёмства моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай сваёй краіны.

      15 юнакаў і дзяўчынак выбралі сваім адпачынкам у час веснавых канікулаў школьньны лагер і атрад “Спадчына” адправіўся ў цікавае падарожжа працягласцю ў 6 дзён . Знаёмства з гульнявым сюжэтам змены і прытчай лагера адбылося ў форме гутаркі “Размова па душам”.

     Разам з выхавальнікамі лагера да працы прыступіў і педагагічны атрад, які складаецца з вучняў 9-11 класаў, арыентаваных на педагагічныя спецыяльнасці.На працягу чатырох гадоў, у час веснавых канікулаў, мы даём магчымасць моладзі па-сапраўднаму паспрабаваць сябе ў выбранай прафесіі.

photo_2_2024-03-25_17-06-53photo_1_2024-03-25_17-06-48photo_4_2024-03-25_17-06-48

     Занятак у школе ЗОЖ быў прысвечаны правілам здаровага харчавання.

photo_4_2024-03-25_17-06-53photo_3_2024-03-25_17-06-53photo_5_2024-03-25_17-06-53

     Сапраўдным святам для атрада “Спадчына” стала ўрачыстая лінейка адкрыцця лагера. У вершах і прозе нашы “Нашчадкі” прызнаваліся у любві сваёй Радзіме- Беларусі. Хлебам-соллю, па бацькоўскаму звычаю, юнакі і дзяўчаты віталі госця- айца Яўгенія.

photo_5_2024-03-25_17-06-48photo_7_2024-03-25_17-06-48photo_6_2024-03-25_17-06-48

     Пасля  лінейкі адкрыцця, дзеці з задавальненнем сталі ўдзельнікамі  конкурса-эсэ “Ці ёсць нацыянальны код беларуса?” і конкурса радаводаў “Адкуль мае карані?”. Пераможцам абодвух конкурсаў стаў Адашкевіч Захар, яго эсэ і радавод папоўнілі куфар.

photo_1_2024-03-25_17-06-51photo_1_2024-03-25_17-06-53photo_9_2024-03-25_17-06-48photo_6_2024-03-25_17-06-53photo_1_2024-03-25_17-06-48photo_2_2024-03-25_17-06-53

     Педагагічны атрад прапавёў інтэрактыўную гульню " Па слядах Святой Еўфрасінні", прысвечанай нябеснай заступніцы Беларусі. У якой кожнаму з нас можна павучыцца любві да сваёй Радзімы і праваслаўнай веры.

photo_3_2024-03-25_17-06-51photo_4_2024-03-25_17-06-51photo_10_2024-03-25_17-06-51photo_9_2024-03-25_17-06-51photo_8_2024-03-25_17-06-51

Інтэграваны ўрок па гісторыі Беларусі і факультатыўнаму курсу

Еўфрасіння Полацкая – святая асветніца зямлі беларускай

     У рубрыцы “Гонар Беларусі” прайшло мерапрыемства “Беларускія зоркі”, прысвечанае палёту у космас Марыны Васілеўскай ,Алега Навіцкага,Уладзіміра Кавалёнка і Пятра Клімука.

photo_5_2024-03-25_17-06-51photo_7_2024-03-25_17-06-51photo_2_2024-03-25_17-06-51

     Па выніках першага дня, наша воблака слоў: “Радзіма”, “Вера”, “Гасціннасць”.

photo_6_2024-03-25_17-06-51

свернуть

ДЗЕНЬ 2

26.03.2024

    Шмат уражанняў удзельнікам лагера “ Нашчадкі” прынёс другі дзень.

    Ён пачаўся з хвілінкі бяспекі “Правила дорожные- знать каждому положено…” Педагагічны атрад прапанаваў рухомую пазнавальную гульню па ПДР.         

photo_2_2024-03-26_16-28-45

    У чароўны свет беларускай мовы “Нашчадкі” акунуліся падчас інтэрактыўнага ўрока “Смак беларускай мовы”.

photo_13_2024-03-26_16-28-45photo_15_2024-03-26_16-28-45photo_12_2024-03-26_16-28-45

    Вынікам якога стала праца выдавецтва “Роднае слова”. Кніжка-маляванка не толькі пазнаёміць з новымі словамі,навучыць перакладаць іх на рускую мову, але і дапаможа расфарбаваць дзіцячы свет яркімі колерамі радасці і асалоды.

photo_10_2024-03-26_16-28-45

    У вянок беларускага танца мы дабавілі танец “Ульяніца”. Майстар клас правялі дзеці, якія наведваюць танцавальны калектыў “Гармонія”.

photo_14_2024-03-26_16-28-45photo_9_2024-03-26_16-28-45photo_7_2024-03-26_16-28-45

    Тэму беларускага мастацтва мы працягнулі падчас наведвання лялечнага прадстаўлення батлеечнага тэатра Любчанскай сярэдняй школы.

photo_6_2024-03-26_16-28-45photo_5_2024-03-26_16-28-45

    У рубрыцы “Гонар Беларусі” адбылася сустрэча з начальнікам упраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Мароз Л.В.

photo_4_2024-03-26_16-28-45

    У завяршэнні дня воблака слоў дапоўнілі “родная мова” і “нацыянальнае культура”.

photo_1_2024-03-26_16-28-45

Смак беларускай мовы

свернуть

ДЗЕНЬ 3

27.03.2024

   Трэці дзень для наведвальнікаў лагера “Нашчадкі” быў вельмі насычаным не толькі новымі ўражаннямі, але і духоўнымі каштоўнасцямі. Да іх дзіцячыя сэрцы і душы змаглі дакрануцца ў час  экскурсіі ў храм Святога прарока Іліі ў Любчы. Айцец Аляксандр Івойлаў не толькі расказаў аб гісторыі храма і святынях, якія там знаходзяцца, але і засяродзіў ўвагу на праваслаўных традыцыях беларускага народа, аб важнасці паста як перыяду пакаяння. З асаблівым пачуццём дзеці прыкладаліся да святынь і з непасрэднай дзіцячай верай прасілі  дапамогі не толькі для сваёй сям’і, але і міра для ўсіх людзей свету. 

photo_12_2024-03-27_15-12-52photo_9_2024-03-27_15-12-52photo_8_2024-03-27_15-12-52photo_11_2024-03-27_15-12-52photo_14_2024-03-27_15-12-52

  Наступным нашым турыстычным аб’ектам стала Любчанская школа, якая знакаміта сваім народным гісторыка-краязнаўчым музеем Любчанскага краю.Восем аддзелаў, 1900 экспанатаў прысвечаных самым важным падзеям у гісторыі нашай краіны. Асабліва нас кранулі экспанаты прысвечаныя падзеям і героям Вялікай Айчыннай вайны.

   Гістарычным сэрцам Любчы з’яўляецца замак 16 стагоддзя, які пабудаваў магнат Ян Кішка. Большая частка замка адноўлена.

photo_3_2024-03-27_15-12-52photo_4_2024-03-27_15-12-52photo_5_2024-03-27_15-12-52 

   Менавіта ў Любчы мы зразумелі чаму наш край называюць Прынямонне.Які ж прыгажун наш “бацька”Нёман!”. 

photo_27_2024-03-27_15-12-52

  Паспрабавалі мы гаючую сілу ваду з крыніцы, асвечанай у гонар Свяціцеля Мікалая ў вёсцы Мотча.   

photo_26_2024-03-27_15-12-52photo_21_2024-03-27_15-12-52photo_25_2024-03-27_15-12-52

   Вярталіся мы дамоў поўныя яркіх уражанняў, а на памяць аб падарожжы правялі творчы хэйд-мэйд- стварылі фотакалаж і макет Любчанскага замка.

photo_24_2024-03-27_15-12-52photo_22_2024-03-27_15-12-52photo_19_2024-03-27_15-12-52

   У рубрыцы “Гонар Беларусі” з намі была начальнік аддзела ідэалогіі і па рабоце з моладдзю Навагрудскага райвыканкама Жышко Н.М.

photo_10_2024-03-27_15-12-52   Цікава мы бавілі час гуляючы ў гульню- хадзілку " Мая Радзіма- Беларусь", якую самі распрацавалі.

photo_20_2024-03-27_15-12-52photo_18_2024-03-27_15-12-52photo_2_2024-03-27_14-26-14photo_3_2024-03-27_14-26-14

   Нам, дарослым, здавалася, што нашы дзеці вельмі пасталелі ўсяго за адзін дзень.

   У воблака слоў дабавіліся паняцці “продкі”, “прыгажосць”.

свернуть

ДЗЕНЬ 4

28.03.2024

     Чацвёрты дзень пачаўся з наведвання аднаго з флагманаў лёгкай прамысловасці нашай краіны ОАА “БелКрэда”. У Год якасці мы пераканаліся, якія прыгожыя вырабы пастаўляюць на нацыянальны рынак навагрудскія швейнікі. Дырэктар прэдпрыемства Хмарык А.С. прыняла удзел у нашай рубразы “Гонар Беларуси”.

photo_9_2024-03-28_17-14-37photo_10_2024-03-28_17-14-37photo_11_2024-03-28_17-14-37photo_12_2024-03-28_17-14-37photo_13_2024-03-28_17-14-37

     Сёлета Беларусь адзначае 80-годдзе Вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аддаць даніну павагі і ўшанаваць памяць загінулых мы вырашылі на вайсковых могілках раённага цэнтра.

photo_14_2024-03-28_17-14-37photo_15_2024-03-28_17-14-37

     Самыя высокародныя пачуцці абудзіў у нашых сэрцах і душах прагляд спектакля “Дарогаю дабра”, на які нас запрасіў Цэнтр дадатковай адукацыі і моладзі “Дар”.

photo_16_2024-03-28_17-14-37photo_17_2024-03-28_17-14-37

     Лялька сваімі рукамі! Гэту мару нам дапамаглі ажыццявіць у Цэнтры “Дар”.

photo_18_2024-03-28_17-14-37

     Пазнавальна-гульнёвая праграма “Знаёмцеся, беларускія строі!” дала магчымасць нам пазнаёміцца з гісторыяй нацыянальнага адзення. Народны касцюм Беларусі на інтэрактыўнай карце.

photo_8_2024-03-28_17-14-37

     А вось з нацыянальным абрадам “Засеўкі” мы не толькі пазнаёміліся, але і сталі яго актыўнымі ўдзельнікамі.

photo_2_2024-03-28_17-14-37photo_4_2024-03-28_17-14-37photo_6_2024-03-28_17-14-37

     У вянок беларускага танца мы дабавілі “Кадрыль”.

     У рубрыцы “Гонар Беларусі” адбыўся аўдыёмост з Урбановіч С.Н., вядучым тэхнолагам Свіслачскай хлебапякарні, якая распрацавала ўнікальны рэцэпт “Бацькавай булкі”, які стаў пачаткам аднайменнага фестывалю ў Свіслачы. Святлана Мікалаеўна падзялілася гэтым рэцэптам, а нашы дзяўчынкі паспрабавалі яго спячы. Выйшла смаката!!! А яшчэ знакаміты майстар падзялілася з намі рэцэптамі Вялікодных пірагоў.

photo_1_2024-03-28_17-14-37photo_7_2024-03-28_17-14-37photo_3_2024-03-28_17-14-37

     Вось такі цікавы і карысны дзень у нас атрымаўся.

     А у воблака слоў мы дабавілі “нацыянальная памяць” і “працавітасць”.

photo_5_2024-03-28_17-14-37

свернуть

ДЗЕНЬ 5

29.03.2024

     Чарговы дзень для лагера «Нашчадкі» пачаўся з эксурсіі на Замкавую гару Навагрудка. Сёлета спаўняецца 980 год нашаму раённаму цэнтру. Адчуць жывы подых гісторыі і ўбачыць “старажытных муроў адраджэнне”, дакрануцца да сцен, якія памятаюць крыжакоў было вельмі цікава і хвалююча.

photo_23_2024-03-29_20-49-07     Наступны прыпынак нашай машыны часу адбыўся ў Цэнтры рамёстваў, дзе з намі правялі майстар-класы па традыцыйных народных рамёствах: саломапляценне, выцінанка, выраб лялек-мотанак…Мы маглі на непрацяглы час адчуць сябе сярэдневяковымі сялянамі і заўважыць , што выхаванне дзяцей,мацярынства, сям’я-гэта аснова беларускай культуры.

photo_22_2024-03-29_20-49-07photo_3_2024-03-29_20-49-07photo_4_2024-03-29_20-49-07photo_28_2024-03-29_20-49-07photo_26_2024-03-29_20-49-07photo_21_2024-03-29_20-49-07photo_29_2024-03-29_20-49-07photo_25_2024-03-29_20-49-07

     У рубрыцы “Гонар Беларусі”у Цэнтры рамёстваў у нас адбылася дыялогавая пляцоўка з Чалавекам Гродзеншчыны, лаурэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, майстарам выцінанкі Клімко Н.А.

photo_19_2024-03-29_20-49-07photo_6_2024-03-29_20-49-07photo_11_2024-03-29_20-49-07

     У праваслаўным сястрынстве нас чакала духоўна-асветніцкая пляцоўка “Дарогаю дабра - да Светлай Пасхі”, якая прынесла чысціню і свет нашым душам.

photo_1_2024-03-29_20-49-07photo_4_2024-03-29_20-49-07photo_15_2024-03-29_20-49-07

     “Нашчадкі” прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Мы выбірам жыццё без наркотыкаў”.

photo_3_2024-03-29_20-49-07photo_8_2024-03-29_20-49-07photo_14_2024-03-29_20-49-07

     Сустрэча са святаром храма айцом Яўгеніям “Вера і праваслаўныя традыцыі у жыцці беларускага народа” засяродзілі ўвагу як хрысціянскія каштоўнасці сталі маральным компасам у жыцці беларусаў. Вялікую радасць дзецям прынясла гульня ў футбол разам з бацюшкай.

photo_18_2024-03-29_20-49-07photo_16_2024-03-29_20-49-07

     Калектыўная творчая справа “Традыцыі маёй сям’і і год якасці” далі магчымасць дзецям расказаць не толькі пра свае сем’і, але і прэзентаваць тыя заняткі, якія аб’ядноўваюць некалькі пакаленняў сваякоў. Наведалі мы майстэрню-салон майстра па вырабу мэблі Рудзіка У.І.

photo_20_2024-03-29_20-49-07photo_5_2024-03-29_20-49-07photo_17_2024-03-29_20-49-07

     У вянок беларускага танца мы дабавілі танец “ручнікі”, якія, дарэчы, вышілі нашыя бабулі.

photo_7_2024-03-29_20-49-07photo_9_2024-03-29_20-49-07photo_10_2024-03-29_20-49-07

     Лагічным завяршэннем дня стала творчая майстэрня “І расцвіце талерка кветкай…”

       У воблака слоў мы дабавілі:” сям’я” і” выхаванне дзяцей”.

Калектыўная творчая справа "Традыцыі маёй сям’і"

свернуть

ДЗЕНЬ 6

30.03.2024

     Усё зямное мае свой пачатак і свой канец. Вось і надыйшоў апошні дзень профільнай патрыятычнай і  духоўна- маральнай змены нашага лагера. Яго мы правялі пад дэвізам “ З вялікай любоў да малой Радзімы”. І адправіліся мы на экскурсію ў народны гісторыка краязнаўчы музей нашай школы, а потым  па роднай вёсцыя, па тых мілых сэрцу вуліцах, якія прабягаем ў сваіх клопатах і турботах. Сёння мы мелі час пастаяць у задуменні каля вадаспада, некалі млына. Пагартаць старонкі былой вайны.Даведацца аб гістарычнай і культурнай каштоўнасці Валеўкі- царкве святых апосталаў Пятра і Паўла, якой больш за 300гадоў, але гэта была не толькі экскурсія. Гэта была акцыя “Будзь побач з тым каму ты патрэбен”. Школьнаму музею мы перадалі макет Любчанскага замка, у парку размясцілі шпакоўню, навялі парадак ля брацкай магілы і ў нашым храме, прынялі ўдзел у акцыі " У Бога ўсе жывыя...". Спытаецеся як мы гэта ўсё паспелі? Адказ адзін: грамада! Менавіта так жылі і працавалі нашы продкі. Гэта слова мы і дабавілі ў воблака слоў. Мы моцныя- калі мы разам!

photo_1_2024-03-30_15-02-42photo_3_2024-03-30_15-02-42photo_5_2024-03-30_15-02-42photo_6_2024-03-30_15-02-42photo_9_2024-03-30_15-02-42photo_11_2024-03-30_15-02-42photo_10_2024-03-30_15-02-42photo_2_2024-03-30_15-02-42photo_7_2024-03-30_15-02-42

     На ўрачыстай лінейцы закрыцця, хлопчыкі і дзяўчынкі гаварылі аб тым, што  ўсю змену кожны з іх стараўся з маленькіх зярнятак веры і любві, закінутых сейбітамі , вырасціць каласкі. Мы працавалі ў полі сваёй душы, выполваючы з яго пустазелле. Гэта было цяжка і балюча . Колос да каласка і за 6 дзён у нас атрымаўся снапок.

photo_4_2024-03-30_15-02-42photo_8_2024-03-30_15-02-42photo_12_2024-03-30_15-02-42

     Без хлеба няма жыцця. Як няма  жыцця без Бога, без веры і без Радзімы. Дык давайце ў Год якасці   ў вялікае  сэрдца нашай Радзімы змесцім і свой маленькі снапок.  Наша Беларусь такая, якой мы яё ствараем. І самае галоўнае- якія мы, такая і яна, наша Беларусь.

     Дзеці змясцілі свой снапок у падрыхтаваны арт-аб’ект. Лінейка завяршылася сумесным выкананнем песні “Не прадаецца хата бацькоў”, якая стала гімнам малой Радзіме.

     Мы не развітваліся  з цікавым жыццём лагера, мы сказалі яму: “Да наступнай вясны! Да пабачэння”. Кожны атрымаў падарункі ад  дырэктара лагера Адашкевіч І.М.

     Анкета-рэфлексія паказала, што ўсе ўдзельнікі змены задаволены сваім знаходжаннем ў лагеры і маюць жаданне адпачыць у профільным патрыятычным і духоўна-маральным лагеры на наступны год.

свернуть

План выхаваўчай работы з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей "Нашчадкі", грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага напрамкі

подробнее...

Рэжым дня аздараўленчага лагера "Нашчадкі"

подробнее...

Спіс выхаванцаў вясновага аздараўленчага лагера "Нашчадкі"

подробнее...

Спіс работнікаў вясновага аздараўленчага лагера "Нашчадкі"

подробнее...