Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы "Залатыя таленты Гродзеншчыны"

13.04.2024

13 красавіка вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы "Залатыя таленты Гродзеншчыны". Спаборніцтвы прайшлі ў напружанай барацьбе. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі захапілі дзяцей. Усе стараліся з усіх сіл паказаць свае лепшыя спартыўная якасці і падрыхтоўку. Добры настрой, зарад бадзёрасці станоўчыя эмоцыі атрымалі вучні ў ходзе мерапрыемства. Ніхто не застаўся без увагі. Кожны клас атрымаў Ганаровую грамату.