10 красавіка ў 3 класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Космас – наш! з Марынай Васілеўскай!”

10.04.2024

З даўніх часоў свет планет і зорак прыцягваў да сябе ўвагу людзей, вабіў іх сваёй таямнічасцю і прыгажосцю. Ніколі не забудзе чалавецтва дзень 12 красавіка 1961 года, калі Юрый Гагарын першым у свеце адкрыў дарогу ў космас. Пабывалі ў космасе і нашы беларускія касманаўты. З відэарэрпартажа трэцякласнікі даведаліся, што знамянальным для нашай суверэннай Беларусі стаў дзень 23 сакавіка 2024,  калі першая беларуская жанчына зрабіла свой смелы крок у космас і, правёўшы там 14 сутак, вярнулася на сваю родную Зямлю.

Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў аб асваенні касмічнай прасторы і ролі беларускіх касманаўтаў у правядзенні касмічных даследаванняў. Таксама навучэнцы пазнаёміліся  з гісторыяй асваення космасу, гісторыяй касманаўтыкі, прафесіяй касманаўта, аб чым пастараліся перадаць у сваіх малюнках і нават скульптурных кампазіцыях, што садзейнічала выхаванню пачуцця гонару за сваіх суайчыннікаў, пачуцця патрыятызму.