У рамках " Тыдня здаровага харчавання" у 2 класе прайшла класная гадзіна " Вітаміны - нашы сябры"

09.04.2024

У рамках " Тыдня здаровага харчавання" у 2 класе прайшла класная гадзіна " Вітаміны - нашы сябры".Мэта: сфарміраваць прадстаўленне вучняў аб вітамінах, іх разнастайнасці і карысці для арганізма чалавека; выхаванне культуры правільнага харчавання; развіццё навыкаў здаровага ладу жыцця. Другакласнікі шмат разважалі пра карысць вітамінаў,адгадалі загадкі,рэкламіравалі самыя карысныя прадукты харчавання.Цікава прайшла інсцэніроўка верша " Спрэчка агародніны".Усім класам вызначылі ,якая агародніна патрэбна для прыгатавання вітаміннага салата. Другакласнікі склалі для сябе залатыя правілы харчавання і прыйшлі да высновы: Правільнае харчаванне - залог здаровага арганізма!