Гульнявая праграма "Беларусь - крыніца натхнення" для вучняў пачатковых класаў

06.04.2024

Чарговая суботу 6 красавіка заклікала пачаткоўцаў на гульнявую праграму "Беларусь - крыніца натхнення". Мэта: выхаванне ў вучняў пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы і гонару за сваю за сваю краіну , павагі да гісторыі і культуры Беларусі.Пачаткоўцы падарожнічалі па нашай выдатнай краіне. Гулялі дзве каманды " Васілёк" і " Лён",выконваючы розныя заданні: адказвалі на пытанні віктарыны пра Беларусь, расказвалі пра дзяржаўныя сімвалы краіны, адгадалі загадкі,складалі прыказкі і прымаўкі. Вучні паказалі наколькі добра яны ведаюць свой край, яго гісторыю і сімволіку. Пачаткоўцы прызналіся ў вялікай любові да Беларусі.