ШАГ для навучэнцаў 5-7 класаў «Я і культура»

20.03.2023

 У рамках адукацыйнага праекта ШАГ для навучэнцаў 5-7 класаў у Валеўскай сярэдняй школе прайшло мерапрыемства па тэме «Я і культура» Удзельнікі праз уцягванне ў розныя віды дзейнасці прыйшлі да ўсведамлення таго, што Актыўны грамадзянін ведае і шануе культурную спадчыну сваёй краіны і свайго народа. Важнай часткай размовы стала думка, пра тое, што навучэнцы разумеюць пад словам "культура". Дзеці расказалі пра свае сямейныя традыцыі і звычаі. Прынялі ўдзел у гульні «Падарожжа па Беларусі», падчас якой навучэнцы замацавалі свае веды аб культурнай і гістарычнай спадчыне нашай краіны. Удзельникам праекта быў прапанаваны відэаролік «Старажытныя традыцыі і звычаі нашай Радзімы», пасля якога яны падзяліліся сваім уражаннем аб тым, як памяняліся нашы традыцыі з гадамі. Асаблівую ўвагу дзеці надалі нацыянальным святам Рэспублікі Беларусь.

Такім чынам, навучэнцы прыйшлі да высновы, што захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны вельмі важна для  нашай Радзімы.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі заданні на выніковы праект ШАГа ў маі падрыхтаваць сямейныя радаводы.