Інфармацыйная гадзіна " Мы ў інтэрнэт- прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый"

20.03.2023

У 7 класе ўстановы прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна " Мы ў інтэрнэт- прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый". Педагог выконваючы абавязкі класнага кіраўніка Сурага Т.М. прэзентавала блок "Якая небяспека чакае нас у інтэрнэце". Яўсей М. Падрыхтаваў прэзентацыю " Уцягванне ў дэструктыўныя групы праз інтэрнэт", Карнілава М. Прадставіла прэзентацыю "Метады абароны ад маніпуліравання".
Настаўнік інфарматыкі Мазалевіч С.К. спыніўся на тым, што ў ХХІ ст. інтэрнэт- прастора стала важным асяродкам віртуальнага жыцця. З аднаго боку, інтэрнэт - важная крыніца інфармацыі, але з другога боку пад уздзеяннем інтэрнэта падмяняюцца каштоўныя арыенціры, духоўна- маральныя прыярытэты. У Беларусі за распаўсюджванне негатыўнага кантэнта ўладальнікі сайтаў могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. У ходзе этапа " Мы дзейнічаем" была створана памятка " Як не стаць ахвярай інтэрнэта".