Тыдзень праваслаўнай кнігі

16.03.2023

Вясна пачынае цэлы шэраг самых светлых і добрых свят. У цудоўны карагод гэтых свят уплятаецца і Дзень Праваслаўнай кнігі, які дае выдатную магчымасць яшчэ раз задумацца над тым, што мы чытаем, прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблемы духоўна-маральнага выхавання, раскрыць маральную і мастацкую спадчыну нашага народа, расказаць пра значэнне праваслаўных кніг у сучасным свеце. У рамках Тыдня Праваслаўнай кнігі ў Валеўскай сярэдняй школе было арганізавана і праведзена мноства цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. Школьная бібліятэка папоўнілася выставай “Праз праваслаўную кнігу да духоўнасці”, якая стала для дзяцей розных узростаў арыенцірам да самапазнання і самавыхавання. У кожным класе прайшлі інфармацыйныя гадзіны пад дэвізам “Жывое слова мудрасці духоўнай”. Конкурс чытальнікаў пад назвай “Для душы і ад душы” не пакінуў абыякавымі ні ўдзельнікаў, ні гледачоў. У захапляльнае падарожжа па старонках дзіцячых кніг “Разам з Богам мы расцем” адправіліся навучэнцы пачатковай школы. Рабяты пераканаліся, што праваслаўная кніга вучыць дабру, працавітасці, узаемаразуменню. Юных чытачоў зацікавілі кнігі: “Дзецям аб паслухмянстве”, ”Дзецям аб працы”, “Дзецям аб стараннасці”, “Дзецям аб малітве” і часопіс “Калыска”. А яшчэ яны переканаліся ў тым, што кніга - вялікі дар чалавеку ад Бога. Яна служыць не толькі для перадачы гістарычнай інфармацыі, але з’яўляецца акном ў будучыню: ад таго, якімі будуць кнігі, залежыць і тое, якімі будуць ідэалы ў моладзі, а значыць - залежыць наша будучыня.