Гульнявая праграма “Скажам спорту: Так!”

11.03.2023

“Хто спортам займаецца, той сілы набіраецца!” Пад такім дэвізам у шосты школьны дзень была арганізавана гульнявая праграма “Скажам спорту: Так!” Рухальная актыўнасць, якая рэалізуецца ў спартыўнай гульні, арганічна ўласціва дзецям малодшага школьнага ўзросту. Гульнявая праграма дала магчымасць раскрыцца ўсім дзецям: замкнёным стаць больш раскаванымі, а вельмі камунікабельным – атрымаць шырокае поле для рэалізацыі сваіх здольнасцей і магчымасцей, што садзейнічала выхаванню пачуцця калектывізму, таварыства, узаемадапамогі, творчага мыслення. Такія гульні заўсёды гуртуюць дзяцей у калектыў, закаляюць сілу волі, жаданне перамагчы, развіваюць фізічныя і маральныя якасці, садзейнічаюць аздараўленню.