Гадзіна маральнасці “Добрасардэчнасць і міласэрнасць – маральныя якасці чалавека” для вучняў 5-9 класаў

04.03.2023

4 сакавіка ў рамках шостага школьнага дня прайшла гадзіна маральнасці “Добрасардэчнасць і міласэрнасць – маральныя якасці чалавека” для вучняў 5-9 класаў . Мэта дадзенай гадзіны : выхаванне ў дзяцей чалавечнасці, міласэрнасці, умення прыйсці на дапамогу тым, каму яна патрэбна, імкненне быць высакародным у жыцці; спрыяць засваенню паняццяў: “дабрыня”, “чуласць”, “міласэрнасць”, “ гуманнасць", а таксама развіццю маральнага самапазнання.
Вучні працавалі ў групах, выбіралі якасці, якія яны больш за ўсё шануюць у людзях. З дапамогай слоўнікаў знайшлі азначэнне слоў “дабрыня”, “чуласць”, “міласэрнасць”, “ гуманнасць". Адказвалі на пытанні тэста “Ці добры ты чалавек? ”У ходзе гадзіны маральнасці вучні разважалі, задумваліся над учынкамі людзей, працавалі ў групе, вялі дыскусію, адстойвалі свой пункт гледжання. У канцы вучні прагледзелі відэаролік пра міласэрнасць.