Сёння Валеўская сярэдняя школа - сучасная канкурэнтназдольная ўстанова адукацыі, у якой традыцыі, закладзеныя паўтаравекавой гісторыяй спалучаюцца з сучаснымі падыходамі, беражна захоўваюцца, падтрымлімваюцца і развіваюцца сям’ёй педагогаў, вучняў і бацькоў.
Незвычайнае хараства прышкольнай тэрыторыі, прыгожы інтэр'ер установы, хатняя ўтульнасць класаў далучаюць да прыгажосці, натхняюць да творчасці.
Педагагічны калектыў установы - гэта калектыў аднадумцаў, якія творча падыходзяць да вырашэння задачы выхавання і навучання падрастаючага пакалення. З 28 членаў педагагічнага калектыву-11-нашы выпускнікі.
Высокі прафесіяналізм, энцыклапедызм, пачуццё гумару, навуковая і жыццёвая мудрасць, бліскучыя маўленчыя здольнасці заўсёды служаць упрыгожваннем зносін педагогаў з навучэнцамі, бацькамі і калегамі па працы.
Кожнаму вучню ва ўстанове прадастаўлена магчымасць не толькі атрымліваць адукацыйныя паслугі, але і развіваць творчыя здольнасці.
Пацвярджэннем таму зяўляюцца шматлікія творчыя дасягненні як на ўзроўні раёна, так і на ўзроўні вобласці і рэспублікі. Нашы навучэнцы заўсёды дастоўна выглядаюць на конкурсах і алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах. Можа таму, што педагогі акрамя ведаў, імкнуцца ўкласці ў кожнага вучня часцінку дабрыні, спагады і міласэрнасці.
Так, апошнія тры гады установа адукацыі атрымлівала дыпломы I ступені у рэгіянальным конкурсе "Установа адукацыі узорнай якасці і парадку".
Прадставім наступныя падцверджанні (абласны і рэспубліканскі ўзровень):
2020 год
Алімпіяды. Абласныя узнагароды.
Лісіца Юлія – 2 месца ў 3 этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
Навуковыя работы і конкурсы. Абласныя узнагароды.
Федасюк Ганна - 3 месца ў абласным этапе XII абласнога конкурсу (канферэнцыі) даследчых работ "Хрустальная альфа" у секцыі "Біялогія"
Ігнацьева Надзея- дыплом II ступені ў VII абласной навукова-практычнай краязнаўчай канферэнцыі "Край Гарадзенскі"
Творчыя конкурсы. Абласныя узнагароды.
Творчы калектыў Клуба захавальнікаў прыродных ландшафтаў - 1 месца у абласным этапе агляду-конкурсу "Квітней, мой край" у намінацыі "Сад пачуццяў"
Хоміч Ганна, вучаніца 11 класа - 1 месца у абласным этапе конкурсу відэа - і фотарэпартажаў "Мой горад"
Федасюк Ганна, Хоміч Ганна - 3 месца ў абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу "Юннат-2020" у намінацыі "Экалагічная трапа"
Творчая група вучняў 4 класа - 2 месца ў абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу "Юннат-2020" у намінацыі "Малая Ціміразеўка"
Хоміч Ганна, Адашкевіч Захар - 2 месца ў абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу "Юннат-2020" у намінацыі "Аптэка на градцы"
Хоміч Ганна, Федасюк Ганна - 3 месца ў абласным этапе Рэспубліканскай экалагічнай акцыі "Сцяжынкамі Бацькаўшчыны"
Лісіца Юлія – 1месца ў абласным этапе міжнароднага дзіцячага конкурса "Красота Божиего мира" у намінацыі "Фатаграфія" - «Божественное рядом».
Адашкевіч Захар – 2 месца ў абласным этапе міжнароднага дзіцячага конкурса "Красота Божиего мира" у намінацыі "Даследаванне" - «За веру убиенные… (на примере священнослужителей Свято-Петропавловской церкви аг.Валевка»
Гурэцкая Дар'я - 2 месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурса "Нататкі юнага вандроўніка" ў намінацыіі "Гісторыя адной вандроўкі"на IIступені
Творчыя конкурсы. Рэспубліканскі узровень
Хоміч Ганна, Адашкевіч Захар - 3 месца ў рэспубліканскім этапе Рэспубліканскага конкурсу "Юннат-2020" у намінацыі "Аптэка на градцы"
Адашкевіч Захар, Ігнацьева Надзея - 3 месца ў рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых работ " Свет праваславія"
2021 год
Алімпіяды (абласны ўзровень)
Лісіца Юлія – дыплом ІI ступені ў 3 (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
Гурэцкі Ілья - 3 месца – заключны (абласны) этап праваслаўнай алімпіяды
Навуковыя работы і конкурсы (абласны ўзровень)
Федасюк Ганна -1 месца ў раённым этапе абласнога конкурса навуковых эколага-біялагічных работ
Творчая група вучняў 5 класа - 3 месца ў абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу "Юннат-2021" у намінацыі "Малая Ціміразеўка"
Творчыя конкурсы (абласны ўзровень)
Стома Анастасія - дыплом III ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурса экалагічных праектаў "Зялёная школа"(намінацыя "Моладзь зазялёную планету)
Творчы калектыў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Экалагічнае Свіцязянскае тэлебачанне" - дыплом II ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурса "Лепшы аздараўленчы лагер"(намінацыя Новыя мадэлі арганізацыі дзіцячага адпачынку).
Творчы калектыў аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Экалагічнае Свіцязянскае тэлебачанне" - дыплом II ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурса "Лета-анлайн"
Творчыя конкурсы. Рэспубліканскія ўзнагароды
Сурага Т.М. - дыплом II ступені ў ХІХ Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці
Спартыўныя перамогі
Адашкевіч Захар - 1 месца ў першанстве Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы (спартыўная хадзьба на 3000 м.) (снежань 2021).
Адашкевіч Захар - 1 месца ў першанстве Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы (спартыўная хадзьба на 5000 м.) (снежань).
Новік Валерыя - 3 месца ў першанстве Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы (спартыўная хадзьба на 2000 м.) (студзень2021).
Новік Валерыя - 3 месца ў першанстве Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы (спартыўная хадзьба на 3000 м.)(студзень2021)
Адашкевіч Захар - два 2 месцы ў абласной спартакіядзе па лёгкай атлетыцы.
Новік Валерыя - два 2 месцы ў абласной спартакіядзе па лёгкай атлетыцы
2022 год
Абласныя конкурсы
Адашкевіч Захар - дыплом 1 ступені Абласная навукова-практычная навукова-практычная канферэнцыя"Край Гарадзенскі"
Федасюк Ганна - дыплом 2 ступені Абласная навукова-практычная навукова-практычная канферэнцыя "Край Гарадзенскі".
Нічыпар Надзея - дыплом 3 ступені Конкурс дзіцячых навукова-практычных праектаў эколага-біялагічнай тэматыкі «Празрыстыя хвалі Нарачы»
Федасюк Ганна - дыплом 3 ступені Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці « Я родным краем ганаруся».
Рэспубліканскія конкурсы
Машчанскі Мацвей - дыплом 2 ступені "Сустракаем год тыгра, або рыбкі-тыграняты ў маім акварыуме. Намінацыя "мастацка-выяўленчая дзейнасць"
Дубовік Крысціна - дыплом 3 ступені "Сустракаем год тыгра, або рыбкі-тыграняты ў маім акварыуме" Намінацыя "мастацка-выяўленчая дзейнасць"
У распараджэнні вучняў сучасныя кабінеты, спартыўная зала, інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр, абсталяваны кампьютарны клас, стадыён, музеі. Каб рэалізаваць адукацыйныя запатрабаванні вучняў, арганізавана работа факультатываў, аб’яднаняў па інтарэсам.
Акрамя таго, на базе ўстановы працуюць спартыўныя секцыі ад дзіцячай спартыўнай школы і Валеўская школа мастацтваў.
Народны гісторыка –краязнаўчы музей функцыянуе і па сённяшні дзень і прадаўжае выконваць інфармацыйна-адукацыйную і выхаваўчую функцыю. Па яго матэрыялах створаны віртуальны музей, дзе размешчаны адцыфраваныя экспанаты і гістарычныя матэрыялы.
Працягваючы традыцыі у 2014 годзе ва ўстанове адкрыты музей вылічальнай і мультымедыйнай тэхнікі, заснавальнікам якога з’яўляецца настаўнік інфарматыкі Мазалевіч Сяргей Канстанцінавіч.
Прадаўжэннем традыцый школьнага лясніцтва стала аб’яднанне вучняў і педагогаў “Клуб захавальнікаў прыродных ландшафтаў”, якое займаецца прыродахоўнай дзейнасцю і прапагандай экалагічных ведаў. Дзякуючы намаганням членаў клуба, школьны парк-дэндрарый пашыраецца, аднаўляецца, распрацоўваюцца новыя праекты, каб зрабіць яго больш прывабным для правядзення экскурсій, карысным для рэалізацыі адукацыйных праграм і навукова-даследчай дзейнасці вучняў. У 2003 годзе школьны парк-дэндрарый стаў членам Беларускай асацыяцыі садоў, паркаў і паркаў-дэндрарыяў.
Кожны навучальны год завяршаецца турыстычным злётам. Гэтай традыцыі споўнілася ўжо 60 гадоў.
Самай цёплай і душэўнай традыцыяй установы з’яўляецца штогадовы вечар сустрэчы з выпускнікамі: “І школьны вальс зноў гучыць для вас” Да нас на вечар прыязжаюць не толькі выпускнікі , якія скончылі школу 10,20 гадоў назад, але і 30, і 40, і нават 50.
І за ўсім гэтым хараством стаіць вялікая неацанімая праца людзей, бясконца адданых сваёй справе, якія любяць сваю высакародную прафесію і кожны дзень аддаючых сваю любоў і цяпло сваёй душы.